Кардыяграма

Апошнія абнаўленні: 29/09/2016

Штотыднёвая праграма, прысвечаная абароне правоў чалавека.

няма праграмы
Прэм'ера
Паўтор
Пнд
Аўт
Сер
Чт
Пт
Сб
Ндз
(Абярыце дзень, каб праверыць час і канал)

КАРДЫЯГРАМА 07.04.2016

07/04/2016 - 17:00

Улады пачалі арыштоўваць уласнасць беларускіх апазіцыянераў. У пятніцу ў кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі і яго жонкі забралі аўтамабілі. Таксама судовыя выканаўцы арыштавалі рахунак палітыка на мабільным тэлефоне.

Без сотавай сувязі застаўся і Мікалай Статкевіч. Палітыку таксама могуць забараніць выезд за мяжу. Прычына такога ціску з боку ўладаў у тым, што апазіцыянеры не аплацілі штрафы за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.

Яшчэ ў лістападзе міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч заявіў, што яго ведамства больш не будзе садзіць апазіцыянераў на суткі, а “ўдарыць па іх рублём”.

Размова з экспертам:

У Бруселі 6-7 красавіка прайшло пасяджэнне каардынацыйнай групы Беларусь — ЕС. Беларускую дэлегацыю ачольвала намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, дэлегацыю Еўрасаюза — Хельга Шмід. Беларусь пайшла на збліжэнне з ЕС, і калі беларускае кіраўніцтва кажа, што хоча развіваць стасункі з Еўропай у інвестыцыйнай і гандлёвай сферах, то Еўропа нагадвае пра правы чалавека. Тым часам па мінскіх судах гэтымі днямі прайшла чарговая хваля адміністрацыйных працэсаў супраць удзельнікаў акцый пратэсту. Ці такі пераслед удзельнікаў акцый пратэстаў, які цяпер адбываецца, не псуе беларускі імідж падчас еўрапейскага збліжэння? Гэта мы абмеркавалі з прадстаўніцай Праваабарончага цэнтра "Вясна" Настай Лойкай.

Праваабаронца Наста Лойка. Фота: сацыяльные сеткі

“Людзям — бяспечную зону адпачынку” — такі транспарант 31 сакавіка з’явіўся на набярэжнай Францыска Скарыны ў Брэсце. Яго вывесілі мясцовыя жыхары на вышцы аператара сотавай сувязі, якую пабудавалі ў пачатку сакавіка. Фота: Еўрарадыё

У Брэсце грамадскасць занепакоеная шкодным, на іх думку, выпраменьваннем ад вышкі, якую плануюць паставіць у зоне адпачынку. Жыхары сабралі 500 подпісаў супраць мабільнай вышкі і накіравалі іх у гарвыканкам. У лісце жыхары Брэста патрабуюць, каб гарадскія ўлады разам з кампаніяй пераглядзелі ўстаноўку вышкі і паставілі ў іншым месцы.

Рубрыка “Самаабарона”:

У Магілёве патрабуюць выняць з продажу глобусы з "расійскім" Крымам

У магілёўскім універмагу прадаюць глобусы, на якіх пазначана што Крым — гэта расійская тэрыторыя. Паўвостраў зафарбаваны ў такі самы колер, як і Расія, паміж ім і Украінай праведзеная рыса. Вытворцамі гэтых навучальных прыладаў з’яўляюцца Расія і Польшча. Адзначу, што анексія паўвострава Расіяй адбылася два гады таму, у сакавіку 2014 года. Крым ва ўсім свеце прызнаецца акупаванай тэрыторыяй. Супраць продажу такіх глобусаў у Беларусі выступаюць грамадскі актывісты.

Рубрыка “Ты можаш”:

Жыхар Магілёва дабіўся, каб яго адбіткі пальцаў выдалілі з базы дадзеных міліцыі

Па словах актывіста, у яго выпадку была парушаная пэўная працэдура правядзення экспертызы, адбіткі пальцаў у яго ўзяў РАУС з іншага раёна.

Падрабязнасці ў нашым матэрыяле.