Энергасістэма Беларусі працавала ў снегапады без збояў

Энергасістэма Беларусі працавала ў цэлым без збояў падчас снегападаў, якія прайшлі па краіне за мінулыя суткі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве электраэнергетыкі "Аператыўна-дыспетчарскае кіраванне" ДВА "Белэнэрга". Снегапады і вецер не паўплывалі на надзейнасць электразабеспячэння. Некалькі адключэнняў было ў Мазырскай энергасетцы, аднак электразабеспячэнне было адноўлена ў поўным аб'ёме ў кароткі тэрмін. Цяпер энергасістэма Беларусі функцыянуе ў звычайным рэжыме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі