Youth union office burnt in Orsha

У Оршы згарэў офіс БРСМ. Здарэнне адбылося раніцай 15 лютага.

На другім паверсе офіснага будынку па вуліцы Міра у Оршы узнік пажар. Загарэўся сістэмны блок аднаго з камп’ютараў.


Агонь і дым распаўсюдзіліся так хутка, што пажарным давялося літаральна на руках выносіць людзей, якія наглыталіся дыму. Людзі на пажары не пацярпелі, згарэла толькі офісная тэхніка і мэбля.


Выратавальнікі вывелі з будынку 25 чалавек, а 10 чалавек знялі з вокнаў з дапамогай рассоўных лесвіц. Пажарнікам давялося распілаваць краты на вокнах другога і трэцяга паверхаў.


У чатырохпавярховым будынку раней месціўся гатэль. Зараз там здымаюць памяшканні разнастайныя арганізацыі, сярод якіх мясцовая падатковая інспекцыя і камітэт БРСМ.