Haydukevich congratulates Lukashenka on victory before official results

Гайдукевіч павіншаваў Лукашэнку з перамогай да абвяшчэння вынікаў выбараў

Кандыдат у прэзідэнты Сяргей Гайдукевіч павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай на выбарах яшчэ да абвяшчэння вынікаў выбараў. Цягам усяго дня Гайдукевіч маніторыў усю інфармацыю. Калі ж з’явіліся першыя лічбы, паводле якіх лідар ЛДП заняў 4-е месца, увесь штаб кандыдата ўзарваўся апладысментамі і крыкамі, а Гайдукевіча кінуліся віншаваць яго паплечнікі, піша kp.by

Затым паплечнікі Гайдукевіча заспявалі песні пад гітару.

Як заявіў кандыдат, яму яшчэ ўдзень дакладвалі, што дзеючы кіраўнік Беларусі на першым месцы, таму Гайдукевіч нічому не здзіўлены. Ён вырашыў павіншаваць Лукашэнку з перамогай, бо “гэта абсалютна відавочна і зразумела”.

Фота: kp.by