19:50 Stalin regime victims commemorated in Kurapaty

Like
6

28 лютага ва ўрочышчы
Курапатах пад Мінскам адбылося ўшанаванне памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
Яго правёў грамадскі аргкамітэт, які нядаўна абвесціў 2007
Годам памяці ахвяраў
сталінскіх рэпрэсій у Беларусі.

Пра акцыю ў Курапатах, у якой бралі ўдзел каля
60 чалавек, пераважна маладых людзей, распавядае гісторык і грамадскі дзеяч
Ігар Кузняцоў:


«Мы другі раз аднавілі шыльду з тэкстам пастановы Савету Міністраў. У
ёй гаворыцца, што ў гэтым лясным урочышчы, у адпаведнасці з пастановай ураду
БССР ад 1989 года, будзе пабудаваны помнік ахвярам рэпрэсій 1937-1941 гадоў.


Другая частка сённяшняга мерапрыемства — гэта працяг акцыі, якая пачалася ў
мінулым месяцы, 30 студзеня. Тады мы адначасова з расійскімі калегамі ў 15
гадзін на месцах масавых пахаванняў запальвалі памінальныя свечкі. Сёння пасля
адкрыцця гэтай дошкі ў Курапатах зноў былі запаленыя свечкі памяці загіну
лых».