Элтан Джон зойме месца галоўнага рэдактара The Independent

Элтан Джон зойме месца галоўнага рэдактара брытанскай газеты The Independent.  Музыка заступіць на пасаду 1 снежня, і толькі на адзін дзень, каб выпусціць адмысловы нумар да Дня барацьбы са СНІДам, паведамляе The Guardian.

Мэта акцыі -- прыцягненне грамадскай увагі да праблемы СНІДу, а ўсе сродкі, атрыманыя ў гэты дзень ад продажу газеты, пойдуць у фонд Элтана Джона, заснаваны для дапамогі хворым. Спявак таксама мае намер прыцягнуць да гэтага праекта сваіх сяброў-палітыкаў і бізнэсмэнаў.

У задачы зоркі будзе ўваходзіць пошук і адбор навін па тэме і збор каментарыяў у межах асвятлення сусветнага Дня барацьбы са Снідам.

У крэсла старшыні The Independent у траўні 2006 году ўжо сядаў вядомы сваёй грамадскай актыўнасцю лідар гурта U2 Бона. Тады ён звярнуў увагу грамадства на распаўсюджанне СНІДу ў Афрыцы. Яшчэ адной вядомай асобай,  якая на адзін дзень узначаліла The Independent 21 верасня 2006 году, быў мадэльер Джорджыа Армані.

Фота: katc.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі