Эліс Купер запрашае на "Купер-Окі"

Легенда цяжкага року Эліс Купер выдаў тэматычны сінгл да свята Хэлоўін. Трэк “Keepin' Halloween Alive”, які з’яўляецца свайго роду гімнам Хэлоўіну, ужо можна спампаваць на iTunes. “На Хэлоўін я і мая сям’я збіраемся ў гасцінным пакоі каля засохлага дрэва , якое ўпрыгожваем чарапамі і касцямі, і дорым адзін аднаму падарункі. Гэта наша свята. Мы нават маем хэлоўінскія чорна-аранжавыя швэдры. Я хацеў напісаць гімн для людзей, падобных да мяне па духу, у якіх Хэлоўін не заканчваецца ніколі!”, — тлумачыць Купер.

Разам з сінглам можна спампаваць і яго інструментальную версію. Яна была запісаная адмыслова для конкурсу “Купер-Окі”, у якім можа ўзяць удзел кожны прыхільнік Эліса. Для гэтага трэба загрузіць відэа з вашым выкананнем песні “Keepin' Halloween Alive” на старонку Эліса Купера ў Інтэрнэце. Вынікі акцыі будуць падведзеныя ў дзень Хэлоўіна – 31-га кастрычніка. Пераможца атрымае грашовы прыз у памеры 1000 долараў.

Паводле www.music.com.ua

Фота: news.rambler.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі