Сёння ў Мінску пачынаюць працу ёлачныя базары

Сёння ў Мінску пачынаюць працу ёлачныя базары

22 снежня ў Мінску адчыняцца ёлачныя базары, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Такія кірмашы будуць працаваць ва ўсіх раёнах сталіцы па 31 снежня. Кошты на ялінкі будуць адрознівацца ў залежнасці ад вышыні дрэва. Паводле папярэдняй інфармацыі, ялінка вышынёй да 1 м будзе каштаваць 10-22 руб., ад 1 м да 2 м — 11,5-26 руб. Самыя высокія ялінкі — ад 2 м да 3 м — абыйдуцца ў 15-30 рублёў.

У крамах прадаюцца ўжо штучныя ялінкі. Самыя меншыя ялінкі (да 50 см) каштуюць 3,65-8,30 руб., за ялінка да 1 м давядзецца выкласці з кішэні 10,3-39 руб, за ялінку да 2 м — 22,14-299,7 руб. Ялінка да 3 м каштуе ад 128 да 347,65 руб, а яшчэ вышэйшая — да 500 руб.

Таксама з 15 снежня па 15 студзеня ў Мінску працуюць кірмашовыя шэрагі "Калядны кiрмаш" на Кастрычніцкай плошчы і каля Палаца спорту па праспекце Пераможцаў. Там можна будзе купіць навагодніх падарункі і ёлачных упрыгожанні. Акрамя таго, ахвочыя змогуць паласавацца гарачымі блінамі, шашлыкамі, дранікамі, свежай выпечкай, гарачым шакаладам і глінтвейнам.

А 23 снежня на праспекце Пераможцаў пройдзе кірмаш "Калядная зорка". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі