Вы тут

Эксперты: амаль усе сферы жыцця ў Беларусі — у крытычным стане

У часе акцый пратэсту ў Мінску / Еўрарадыё

Даследчыкі з Цэнтра новых ідэй Леся Руднік і Генадзь Коршунаў падрыхтавалі так званы індэкс рэзіліентнасці. За гэтым складаным тэрмінам хаваецца тое, як грамадства і дзяржава могуць быць гатовыя да сур'ёзных выклікаў: напрыклад, той жа пандэміі або эканамічнага крызісу.

"Звесткі атрыманы пра даваенную сітуацыю. Тэарэтычна можна сказаць, што цяпер яны ўжо іншыя. Але яны не састарэлі. Адна з іх добрых якасцяў: мы зафіксавалі даваенную сітуацыю", — растлумачыў на прэзентацыі вынікаў Коршунаў.

Кожнай сферы ў даследаванні дадзена ацэнка: ад мінус да плюс пяці. Чым вышэй — тым больш устойлівая сістэма. І наадварот. Аднак "плюсаў" у Беларусі ўзору пачатку 2022-га фактычна няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.