Эксперт: Неэфектыўнае адміністрацыйнае кіраванне ў Беларусі вычарпана

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што, на яго думку, важна прыняць у дзяржаве меры, накіраваныя "на разняволенне дзелавой ініцыятывы ва ўмовах аб'ектыўна існуючай прадпрымальніцкай рызыкі", інфармуе БЕЛТА. Падрыхтаваны законапраект, які "ўтрымлівае сур'ёзныя навацыі", прадугледжвае выключэнне супрацьпраўнасці дзеяння пры дзелавой рызыцы, выкарыстанне дасудовага пагаднення аб супрацоўніцтве ды іншыя "істотныя пераўтварэнні" ў гэтай сферы.
 

Эканаміст Леанід Заіка кажа, што заява пра "разнявольванне дзелавой ініцыятывы" дастаткова супярэчлівая для кіраўніка дзяржавы, бо азначае "прызнанне прыгонных адносінаў у эканоміцы, калі грамадзяне дзяржавы не з'яўляюцца грамадзянамі эканомікі".

Заіка: "Чаму цяпер загучала? Таму што вычарпана абсалютна неэфектыўнае адміністрацыйнае кіраванне. Яно прызнае, што вертыкаль — гэта добра, чыноўнікі — гэта добра, прызначае іх. Але рэальна прызналі, што ініцыятыва павінна зыходзіць ад саміх людзей".

Эканаміст адзначае, што заява, відавочна, запозненая. Ён нагадвае, што еўрапейцы яшчэ паўстагоддзя таму прыйшлі да высновы: адсутнасць вектара эканамічнай свабоды вядзе да зніжэння эфектыўнасці грамадства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі