Эксперт: Мінюст спрасціў сабе працу па адмовах у рэгістрацыі

Міністэрства юстыцыі атрымае яшчэ больш падстаў для адмовы арганізацыям і партыям у рэгістрацыі. А пастаноўка на ўлік у падаткавікоў праз дзяржаўныя органы, сітуацыю істотна не выпраўляе.
Так юрыст праваабарончага аб’яднання “Наша вясна” Уладзімір Лабковіч пракаментаваў Еўрарадыё праект аб спрашчэнні працэдуры рэгістрацыі партый і аб'яднанняў.

Лабковіч:
“У тым законапраекце, які я бачыў і які знаходзіцца ў парламенце, не толькі не спрашчаецца рэгістрацыя. Ён спрашчае работу Міністэрства юстыцыі па адмове ў рэгістрацыі”.

Нагадаем, у заканадаўства ўнеслі змены, згодна з якімі цяпер пры рэгістрацыі партыям і аб’яднанням не спатрэбіцца самастойна станавіцца на ўлік у падаткавікоў, органах статыстыкі, Фондзе сацабароны і страхаўшчыкоў. Гэтым будзе займацца орган юстыцыі, які і ажыццяўляе рэгістрацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі