Эксперт: ЕАЭС рызыкуе ператварыцца ў фармальнасць

Эксперт: ЕАЭС рызыкуе ператварыцца ў фармальнасць

У Мінску 22 сакавіка адбываецца прэзентацыя, прысвечаная гадавіне ўтварэння Еўразійскага эканамічнага саюза.

На прэзентацыі эксперты адзначылі, што на цяперашні момант кіраўніцтва Расіі больш занятае пытаннямі геапалітыкі, чым рэальным развіццём эканамічнай інтэграцыі на постсавецкай прасторы. “Сёння расійскае кіраўніцтва больш занятае пытаннямі геапалітыкі, чым развіццём эканамічнага супрацоўніцтва… Калі новая халодная вайна працягнецца, то ЕАЭС рызыкуе пераўтварыцца ў тое, у што ператварыліся іншыя інтэграцыйныя ўтварэнні на поставецкай прасторы, якія існуюць сёння толькі фармальна”, — заявіў аналітык Арсеній Савіцкі.

Эксперт таксама адзначыў, што за апошні год таваразварот Беларусі з краінамі ЕАЭС знізіўся больш, чым таваразварот з краінамі Еўрасаюза. А таваразварот з Кітаем нават вырас.

Прэзентацыя “Беларусь у Еўразійскім эканамічным саюзе: праз год” арганізаваная экспертамі “Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў” сумесна з Фондам Эберта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі