Вы тут

Экспарт страціць больш за $800 млн на год: падрабязнасці новых санкцый ЕС

Праз міграцыйны крызіс пад санкцыі трапілі "Белавія" і гатэль "Мінск" / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё​

Пяты пакет санкцый ЕС супраць супраць 17 беларускіх чыноўнікаў і 11 арганізацый апублікаваны 2 снежня. Санкцыі ўступілі ў сілу.

Расказваем, у чым іх сутнасць і наколькі Беларусь пацерпіць. Яшчэ прыгадваем, якія "пакеты" ўжо назбіраў рэжым.

ЭС замарожвае актывы

Актывы кампаній, які трапілі пад санкцыі, замарожваюцца ў ЕС. Грамадзянам і кампаніям Еўрасаюза забаронена прадстаўляць сродкі ў іх распараджэнне. Для санкцыйных фізічных асоб дадаткова дзейнічае забарона на наведванне ЕС у тым ліку транзітам.

ЕС пакараў тых, хто мае дачыненне з міграцыйным крызісам на мяжы Беларусі і яе еўрапейскіх суседзяў. Таксама ў санкцыйным спісе тыя, хто падтрымліваў антыдэмакратычную палітыку Аляксандра Лукашэнкі.

Экспарт азотных угнаенняў па краінах у 2020 годзе / дадзеныя Белстата

Беларуская нафта прадавалася толькі ў Еўропу

Санкцыйная "Беларуснафта" сярод іншага займаецца здабычай і рэалізацыяй нафты. У Беларусі здабываецца 1,6 — 1,7 млн тон нафты на год. Па дадзеных Белстата, усе аб'ёмы ў апошнія гады прадаваліся ў Германію. У 2020 годзе Беларусь экспартавала нафты ў Нямеччыну на $343,1 млн. Аднак у мінулым годзе 500 тысяч тон нафты Беларусь пакінула ў сябе. Імаверна, праз канфлікт з Расіяй у пачатку года.

У 2019 годзе, калі была прададзеная ўся нафта, з Нямеччыны прыйшло $726,7 млн. Відавочна, цяпер гэтыя даходы выпадаюць. Магчыма, Беларусь замесціць сваімі рэсурсамі частку паставак расійскай нафты.

Выходзіць, толькі санкцыі на "Гродна азот" і "Беларуснафта" будуць каштаваць больш за $800 млн.

"Белшына" нарасціць страты?

Прадукцыя “Белшыны” / belchemoil.by

У "Белшыны" ў далёкім замежжы восем прадстаўніцтваў. З іх два ў ЕС: у Літве і ў Балгарыі. Прычым Балгарскае прадстаўніцтва адказвае таксама за працу на тэрыторыі Грэцыі і Македоніі. Цяпер гэтыя актывы павінны быць замарожаныя.

"Белшына" скончыла 2020 год з чыстай стратай 191,65 млн рублёў. Зараз прадпрыемства яшчэ і страціць частку экспартнага рынку.

Старыя санкцыі ўдараць у новым годзе

З улікам папярэдніх санкцыйных пакетаў у дачыненні да Беларусі, абмежавальныя меры ЕС цяпер распаўсюджваюцца на 183 фізічныя і 26 юрыдычных асоб.

Тры пакеты санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў, сілавікоў, прадстаўнікоў Цэнтрвыбаркама, суддзяў і некаторых фірмаў ЕС прыняў у 2020 годзе. Пакеты закранулі 88 чалавек. Ім забаронены ўезд у краіны Еўрасаюза, а іх актывы ў ЕС замарожаныя.

З кампаній пад удар трапілі "Белтэхэкспарт", Мінскі завод колавых цягачоў, Dana holdings, "Сінезіс", 140-ы рамонтны завод (абароннае прадпрыемства) і кіраўніцтва справамі прэзідэнта.

У чэрвені 2021 года ЕС увёў чацвёрты пакет санкцый. Чорны спіс папоўніўся на 78 фізічных і 8 юрыдычных асоб. У прыватнасці пад санкцыі трапілі БелАЗ, МАЗ і "Новая нафтавая кампанія".

Таксама былі ўведзеныя санкцыі супраць цэлых сектараў эканомікі: калійная галіна, нафтаперапрацоўка, тытунёвы бізнэс, гандаль зброяй, фінансавы сектар.

Санкцыі яшчэ не ўступілі ў сілу ў поўнай меры, паколькі яны не датычацца бягучых кантрактаў. Чакаецца, што мацней яны ўдараць па беларускай эканоміцы ў наступным годзе.

— ...патэнцыйныя страты ад іх складаюць каля 6% ВУП на працягу 2-3 кварталаў пасля іх актывацыі.

Пасля, за кошт галіновых узаемасувязяў і абмежаванняў у выкарыстанні абменнага курсу для згладжвання іх эфекту, страты будуць узрастаць ажно да 10% ВУП, — ацэньваюць шкоду ад чацвёртага пакета даследчыкі BEROC.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.