Экс-прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Іван Кулікоў затрыманы на 72 гадзіны

Былы прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Іван Кулікоў затрыманы на 72 гадзіны пасля допыту ва УУС Заводскага раёна Мінска, паведамляе БелаПАН.

61-гадовы кандыдат тэхнічных навук, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Кулікоў прыбыў да следчага па позве. Яму дазволілі пазваніць дадому і паведаміць, што ў кватэры будзе праведзены вобыск. Па яго выніках нічога канфіскавана не было. Пакуль невядома, па якой справе праходзіць затрыманы.

Кулікоў жыве ў пасёлку Сосны, ён з'яўляецца загадчыкам лабараторыі абсталявання ядзерных энергетычных установак Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў "Сосны". Удавец, мае двух сыноў і дачку.

Ініцыятыўная група Кулікова была зарэгістравана, аднак подпісы грамадзян за яго вылучэнне кандыдатам здадзеныя не былі.