Экс-міністра гандлю Валянціна Чаканава затрымалі

Экс-міністра гандлю Валянціна Чаканава затрымалі

"Комсомольская правда" паведамляе пра затрыманне былога міністра гандлю Валянціна Чаканава. Падрабязнасці пакуль не вядомыя. У каментары Еўрарадыё прэс-служба Следчага камітэта паведаміла, што пакуль няма ніякіх каментароў.

Як паведамлялася раней, Чаканаў — адзіны міністр са старога складу ўрада, якога Аляксандр Лукашэнка не прызначыў на пасаду нанова. Новым міністрам гандлю стаў Уладзімір Калтовіч.

Валянціну Чаканаву 58 гадоў. Ён быў міністрам гандлю амаль сем гадоў — са студзеня 2009-га.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі