Экс-кандыдатка просіць пракуратуру знайсці "мёртвыя душы"

Магчымае парушэнне выявіла былая кандыдатка ў Брэсцкі гарсавет Людміла Дзенісенка. Падчас азнаямлення з пратаколамі па выбарах яна звярнула ўвагу на тое, што ажно 168 жыхароў мікрараёну Задворцы 23 сакавіка, нібыта, прагаласавалі дома. Жанчына сумняецца, што сябры выбарчай камісіі здолелі за некалькі гадзін абыйсці прыватны сектар былой вёскі са скрыняй для галасавання. На думку Дзенісенкі, гэта немагчыма зрабіць проста фізічна.

Па словах праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, экс-кандыдатка звярнулася па дадзеным факце ў Брэсцкую гарадскую і абласную выбарчую камісіі, дзе запатрабавала спіс тых, хто прагаласаваў, не выходзячы з дому. Аднак цягам тыдня на яе зварот ніхто не адказаў, чым чыноўнікі парушылі закон "Аб звароце грамадзян". Тады зварот быў накіраваны ў пракуратуру.



Вялічкін: "Яна папрасіла, каб была праведзена праверка, ці дадзены спіс увогуле існуе? Якім чынам гэты спіс фармаваўся? І ў дадатак апытаць выбашчыкаў, ці яны сапраўды яны галасавалі і ці ўвогуле да іх прыходзілі".

Нагадаем, што падчас і пасля мясцовых выбараў у Брэсце назіральнікі і экс-кандыдаты неаднаразова звярталіся ў пракуратуру па фактах фальсіфікацыі, аднак безвынікова. Напрыклад, па сённяшні дзень праваахоўнікі ігнаруюць паведамленне аб незаконным ускрыцці скрыні для галасавання на выбарчым участку №19.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі