Экс-дыпламат Ляшчэня: амністыя палітвязняў можа адбыцца 17 верасня

Ігар Ляшчэня / БЕЛТА
Ігар Ляшчэня / БЕЛТА

Рэпрэсіі ў Беларусі могуць працягнуцца да тых часоў, пакуль улада не абвесціць аб амністыі палітвязняў. А адбыцца гэта можа 17 верасня. Такую думку ў эфіры Еўрарадыё агучыў былы пасол Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня

"Напэўна, гэта ўсё будзе да той стадыі, калі па нейкіх момантах ўлада не пачне гуляць у нейкія самастойныя рашэнні, якія будуць адрасаваныя і тым, хто на захад ад Брэста. Я думаю, што нездарма гэтая зацягнутая сага з лістамі Васкрасенскага: вось-вось цяпер будзе амністыя. Мы зразумелі, што 3 ліпеня яе не будзе. А вось на 17 верасня, на новы Дзень адзінства, вельмі нават можа быць. Вось калі такі крок будзе, то святы абавязак МЗС — прадаць яго як нейкую саступку. І калі продаж будзе, то прадаваць яго трэба ва ўмовах, калі зачыстка скончылася зусім", — разважае Ляшчэня. 

Нагадаем, што цягам апошніх двух тыдняў па ўсёй краіне пракацілася хваля ператрусаў у офісах незалежных СМІ і недзяржаўных арганізацый, былі затрыманыя дзясяткі чалавек. Праца некаторых рэдакцый і НДА фактычна была паралізаваная.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі