Эколагі супраць палітыкаў ― якім быць “Чарнобыльскаму шляху”?

Эколагі супраць палітыкаў ― якім быць “Чарнобыльскаму шляху”?

Беларускія эколагі адзначаюць, што ў апошняе дзесяцігоддзе "Чарнобыльскі шлях" страціў свой першапачатковы сэнс і ператварыўся ў "рытуальную апазіцыйную акцыю з размытым пасылам і незразумелымі мэтамі". Але і арганізатары жалобнай акцыі, сярод якіх пераважна палітычныя партыі, заклікаюць удзельнікаў “прыходзіць з лозунгамі, якія тычацца менавіта тэматыкі "Чарнобыльскага шляху”.

Ці атрымаецца ў арганізатараў "Чарнобыльскага шляху" пазбавіць акцыю палітычнага складніка? Ці не адштурхне гэтае рашэнне палітычна актыўных удзельнікаў шэсця? Як прымусіць анархістаў выконваць рашэнне эколагаў і палітыкаў наконт апалітычнасці Чарнобыльскага шляху?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і старшыня партыі “Зялёныя” Анастасія Дарафеева.

Слухаць ці спампаваць падкаст ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі