Эканаміст: Курс долара можа расці яшчэ некалькі дзён

Па выніках таргоў 12 кастрычніка курс долара дасягнуў 8710 рублёў і перавысіў узровень адкрыцця дадатковай сесіі — тады ён складаў 8600 рублёў. Чым можна патлумачыць такі скачок на сённяшніх таргах? З такім пытаннем Еўрарадыё звярнулася да эканаміста Дзмітрыя Крука.
111012 Kruk_site.mp3
Крук: На мой погляд, асноўная падстава для такога росту долара — гэта рост цэнаў, які мы назіраем апошні месяц. І ўмацаванне беларускага рубля пасля адкрыцця дадатковай сесіі было ў пэўнай ступені штучным. Яно было абумоўлена ліквідацыяй той сітуацыі нявызначанасці, няпэўнасці, якая была ўласціва валютнаму рынку ў ліпені і жніўні. То бок зараз гэтая тэндэнцыя ў большай ступені натуральная...

Ці будзе долар працягваць расці?

Крук: Я думаю, што на працягу некалькіх дзён гэтая тэндэнцыя захаваецца. Але ж потым можа быць адносная стабілізацыя. Зноў на вельмі кароткачасовы перыяд. Калі рабіць больш агульны прагноз, зараз мы ўступілі ў такую фазу, калі нейкі шок на знешніх рынках ці падвышэнне цэнаў, яны могуць прыводзіць да такіх шокавых узвышэнняў альбо, наадварот, умацаванняў беларускага рубля. Гэтыя рухі "туды-сюды" будуць уласцівыя валютнаму рынку даволі працяглы перыяд.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі