Эдуард Пальчыс — пра свой прысуд: гэта спроба запалохаць і нагнаць страх

Эдуард Пальчыс — пра свой прысуд: гэта спроба запалохаць і нагнаць страх

"Я думаю, што гэта спроба запалохаць блогераў, людзей. Спроба нагнятання страху. Больш няма ніякіх тлумачэнняў", — так Эдуард Пальчыс пракаментаваў сённяшні прысуд. 

Як распавядала Еўрарадыё, 15 чэрвеня Пальчыса асудзілі за ўдзел у выбарчым пікеце па зборы подпісаў, які праходзіў 31 траўня каля Камароўскага рынку. На тым пікеце Пальчыс не выступаў, не выкрыкваў ніякіх лозунгаў, а проста вёў стрым з яго.

"Мне прыслалі позву, я не пайшоў. Потым па тэлефоне сказалі, што мне 15 сутак, а ў пятніцу яшчэ адзін суд", — удакладніў блогер.

Ён не выключае, што на новым судзе яму могуць прысудзіць яшчэ 15 сутак. Ці пойдзе ён на суд у пятніцу, блогер яшчэ не вырашыў.

Што да сваіх планаў, якія можа сарваць нечаканы арышт, Пальчыс кажа, што планаваў рабіць стрымы ды іншы кантэнт па бягучых падзеях. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі