Эдрыян Броўдзі знімецца ў Вудзі Алена

Амерыканскі акцёр Эдрыян Броўдзі пагадзіўся зняцца у чарговым фільме рэжысёра Вудзі Алена “Поўнач у Парыжы”, паведамляе Reuters.  У аснове сцэнарыя - гісторыя маладой пары, якая едзе ў Парыж з думкай, што там лепш, чым у Амерыцы, і высвятляе, што гэта не так.

Нагадаем, што Вудзі Ален штогод здымае па адной карціне з удзелам вялікай колькасці зорак, гэтым разам акрамя Броўдзі, у стужцы знімуцца Оўэн Уілсан, Марцін Шын, Марыён Каціяр, Кэці Бэйтс і, магчыма, першая лэдзі Францыі Карла Бруні-Сарказі.

Фота: punters-paradise.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі