Editors анансуюць будучы альбом новым сінглам “A Ton Of Love” (слухаць)

Брытанцы Editors прадставілі новы трэк “A Ton Of Love” і анансавалі падрабязнасці будучага альбома. Чацвёртая пласцінка каманды, якая атрымала назву “The Weight Of Your Love”, убачыць свет 1 ліпеня.

Працэсам запісу альбома кіравалі майстры прадзюсарскага цэха Жаквір Кінг і Flood, вядомы па працы з U2, Depeche Mode і іншымі суперзоркамі. Па словах фронтмэна Editors Тома Сміта, альбом быў пераважна запісаны "нажыва" падчас сумеснага джэма музыкаў у студыі.

The Weight Of Your Love” стане першай працай Editors пасля таго, як гурт пакінуў адзін з заснавальнікаў — гітарыст Крыс Урбановіч. Яшчэ да рэліза пласцінкі Editors накіруюцца ў гастрольны тур па Еўропе, падчас якога прадставяць новыя песні.
 

Фота: fanart.tv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі