Дзявочы гурт “Топлес” распаўся

Беларускі дзявочы гурт “Топлес” распаўся.Пра гэта піша “Комсомольская правда в Беларуси ”. У апошнім складзе калектыў праіснаваў амаль тры гады. Цяпер прадзюсер “Топлес” Макс Алейнікаў шукае новых дзяўчат. Па яго словах, у кожным дзявочым калектыве існуе пэўная цыклічнасць. Маўляў, усе растуць і з часам хочуць нечага большага, таму склад даводзіцца мяняць.

Так, Лера Бацякова выходзіць замуж, Оля Вайніловіч пераехала ў Маскву, а Аня і Таня вырашылі пачаць сольную кар’еру.

З-за старонніх заняткаў дзяўчат Алейнікаву нават давялося адмяніць беларускі тур “Топлес”, а гэта 40 канцэртаў і карпаратывы.

Неўзабаве будзе аб’яўлены кастынг. Між тым, Макс Алейнікаў збіраецца не толькі знайсці новых дзяўчат, але і зрабіць пэўны рэбрэндзінг. Прадзюсер адзначае — цэлы год ён пісаў новы “бомбавы” альбом: гэта будзе больш актыўная і модная музыка.

Фота: photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі