Дзяржстандарт забараніў ўвоз і продаж у Беларусі расійскай згушчонкі
Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі забараніў ўвоз і продаж у Беларусі прадукту малаказмяшчальныга згушчанага з цукрам "Згушчонка" гандлёвай маркі "Курское раздолье", перадае БЕЛТА. Выпускае гэтую згушчонку расійскае ТАА "Промкансервы".
Праверка, якую правялі ў Гомельскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту, паказала, што ў гэтым прадукце толькі 6% малочнага тлушчу замест заяўленых у маркіроўцы 50%.
Па словах спецыялістаў, тэхнічны рэгламент Мытнага саюза (ТР МС 033/2013) дапускае ў малацэ замяшчэнне не больш за палову малочнага тлушчу яго заменнікамі. Але ў гэтым прадукце амаль увесь малочны тлушч заменены іншымі прадуктамі. Таму ў Дзяржстандарце лічаць, што расійскія вытворцы ўводзяць спажыўца ў зман.
Акрамя таго, у расійскай згушчонцы заніжаныя ўтрыманне бялку (адзін з паказчыкаў, якія характарызуюць малочную прадукцыю) і агульная масавая доля тлушчу.