Дзяржава прыраўнавала пенсіянерку да прадпрымальніка

Да 65-гадовай  пенсіянеркі, якую накарміў дабрачынным абедам баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус, з'явілася прадстаўніца гарсабесу. Чыноўніца вырашыла пагдядзець, як жыве жанчына на 250 тыс. рублёў пенсіі. Дзеці ёй не дапамагаюць, бо зарабляюць ненашмат болей. «Упершыню ў жыцці такая ўвага», - распавядае пенсіянерка. Чыноўніца падзівілася, што пры такой пенсіі жанчына мае тэлевізар.  

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус, кухар па прафэсіі, нядаўна даў бясплатны абед супрацоўнікам кірмаша, дзе працуе, і бедным жыхарам гораду. За гэта ён атрымаў папярэджанне ад санстанцыі аб парушэнні санітарных нормаў.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі