Вы тут

Дзве будаўнічыя кампаніі з "Дана холдынгз" пакідаюць Беларусь

Бізнес-імперыя Карычаў "Дана холдынгз" пачынае сыход з Беларусі /  БЕЛТА

Дзве будаўнічыя кампаніі якія ўваходзяць у структуру "Дана холдынгз" вырашылі пакінуць Беларусь. 

"Комплекс "Маяк Мінска" пабудаваны, "Парк Чалюскінцаў" будзе здадзены ўжо ў наступным годзе — на гэтым кампаніі "Эмірэйтс Блю Скай" ("Зомекс") і"Дубай Вотэр Фронт" ("Белінтэраба") завяршаюць сваю дзейнасць у Беларусі па будаўніцтве і прыцягненні інвестыцый", — гаворыцца ў святочным віншаванні кампаніі.

Хутчэй за ўсё, гэты сыход звязаны з тым, што бізнес-імперыя сербскіх братоў Карычаў "Дана холдынгз" трапіла пад санкцыі Еўрасаюза 17 снежня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.