Дзмітрый Калдун пацярпеў ад выбуху раяля на здымках тэлешоў

Спявак Дзмітрый Калдун атрымаў сур'ёзную траўму пры выбуху раяля на здымках тэлешоў, паведамляе Белта. Падчас запісу расійскай перадачы "Точь-в-точь" выбухнуў раяль, і гэты выбух атрымаўся крыху больш магутным , чым задумвалі піратэхнікі. У выніку артыст атрымаў апёк рукі.

Тэмай перадачы, дзе Калдун атрымаў траўму, былі хіты 90-ых гадоў. Дзмітрыю неабходна было пераўвасобіцца ў Аляксандра Сярова.

Паведамляецца, што на дадзены момант здароўю спевака нічога не пагражае.

Фота: news.mail.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі