Джыму Морысану здымуць абвінавачванне?

Улады штата Фларыда збіраюцца пасмертна дараваць Джыму Морысану і зняць з яго абвінавачванні ў непрыстойных паводзінах на сцэне ў 1969 годзе. За “адпал” у стане алкагольнага ап’янення Морысана асудзілі да 6 месяцаў турэмнага зняволення і штраф у памеры 500 долараў. Нагадаем, музыка падаў на апеляцыю, аднак так і не дачакаўся яе разгляду – памёр у 1971 годзе ад сардэчнага прыступу.

І вось праз 40 гадоў губернатар Фларыды Чарлі Крыст вырашае, ці трэба амніставаць нябожчыка спевака. Рашэнне будзе прынятае 9 снежня.

Фота: www.votpusk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі