Джоні Дэп здыме фільм пра Кіта Рычардса

Вядомы акцёр Джоні Дэп збіраецца зняць дакументальны фільм пра гітарыста Rolling Stones Кіта Рычардса.  Дэп падзяліўся сваімі планамі падчас інтэрв'ю аднаму з сербскіх выданняў. Нагадаем, што нядаўна акцёр наведваў Сербію па запрашэнні Эміра Кустурыцы.

Паводле словаў акцёра, ён ужо атрымаў у рокера дазвол пакапацца ў яго відэаархівах каб падабраць неабходны матэрыял для фільма.

Варта адзначыць, што Дэп і Рычардс даўно сімпатызуюць адзін аднаму. Пазнаёміліся яны яшчэ ў 2003-м годзе на здымках фільма "Піраты Карыбскага мора" і з тых часоў падтрымліваюць сяброўскія адносіны.

Дадам, што перабіранне архіваў можа быць карысным і для самога Кіта Рычардса, які цяпер заняты падрыхтоўкай аўтабіяграфіі. Плануецца, што мемуары рокера будуць выдадзеныя яшчэ да канца гэтага года.

Фота: www.rollingstone.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі