Джо Байдэн абяцае Украіне 5 новых сістэм СПА

Джо Байдэн і Уладзімір Зяленскі

Джо Байдэн і Уладзімір Зяленскі / АР

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у прывітальнай прамове лідарам NATO у Вашынгтоне паабяцаў даць Украіне пяць новых стратэгічных сістэм супрацьпаветранай абароны для адбіцця расійскіх нападаў, піша ВВС.

Каб перадаць Украіне батарэі Patriot, ЗША будуць працаваць з Германіяй, Італіяй, Нідэрландамі і Румыніяй.

Гэтая заява была зробленая праз два дні пасля таго, як ракета разбурыла дзіцячую бальніцу ў Кіеве. Мэр горада назваў гэтую атаку адной з самых маштабных з пачатку вайны. Паводле звестак Украіны, ад выбухаў, якія прагрымелі ў панядзелак па ўсёй краіне, загінулі 43 чалавекі. Больш за сто чалавек атрымалі раненні.

Расія адмаўляе адказнасць за наўмысную атаку на бальніцу і заяўляе, што трагічныя наступствы былі выкліканыя падзеннем ракеты СПА. Але большасць удзельнікаў экстраннага пасяджэння Савета бяспекі ААН рэзка асудзілі Крэмль, які паспрабаваў перакласці адказнасць за гэты ўдар на Украіну.

"Наўмысная атака на бальніцу з'яўляецца ваенным злачынствам, і вінаватыя павінны быць прыцягнутыя да адказнасці. Гэтыя інцыдэнты з'яўляюцца часткай глыбока трывожнай мадэлі сістэмных нападаў, якія наносяць шкоду ахове здароўя і іншай грамадзянскай інфраструктуры па ўсёй Украіне", — заявіла выканальніца абавязкаў намесніка генеральнага сакратара ААН па гуманітарных пытаннях Джойс Мсуя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі