Джэры Холіўэл збірае Spice Girls №2

Экс-вакаліста Spice Girls Джэры Холіўэл мае намер затыкнуць за пояс сваіх былых калег і збірае Spice Girls №2.  Былая "пярчынка" занятая падборам кандыдатак для новага праекту, створанага па аналогіі са Spice Girls, паведамляе @music.

Нагадаем, што Spice Girls сталі самым паспяховым дзявочым гуртом Вялікабрытаніі ўсіх часоў. Таму ідэя Джэры сабраць гурт, які працуе ў тым жа стылі атрымала гарачую падтрымку з боку мясцовых прадзюсераў і лэйблаў.

Варта заўважыць, што сама Джэры Холіўэлл будзе удзельнічаць у праекце толькі як менеджэр.

Нагадаем, што Джэры пакінула Spice Girls на піку іх папулярнасці - у 1998-м годзе дзеля сольнай кар'еры, якая ў спявачкі склалася не лепшым чынам. У выніку, праз 10 гадоў артыстка стала ініцыятарам уз'яднання калектыву, якое было нядоўгім. Spice Girls далі каля 50-ці канцэртаў і зноў разбегліся.

Фота: mirror.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі