“Дзецідзяцей” разглядзелі свайго слухача ў аб'ектыў

Фатаграфаваць усіх, хто прыйшоў на канцэрт магло прыйсці ў галаву толькі гурту “Дзецідзяцей”. І, як высвятлілася, не дзеля забавы , а з сур'ёзным намерам - разглядзець свайго слухача, убачыць усіх, хто ў зале і, больш за тое, захаваць гэтыя фатаграфіі на памяць.



Канцэртнае святло звычайна б'е прама ў вочы: як бы ні хацелася, разгледзець твары гледачоў практычна немагчыма, — кажа Ганна Хітрык, самая галоўная “Дзіцёдзяцей”, — І вось, нарэшце, мы ўбачылі іх усіх: усіх цудоўных людзей, хто слухае і любіць нас ужо даўно, і тых, хто прыйшоў на канцэрт у першы раз”.

Дзеля гэтай небывалай задумы (сфатаграфаваць усіх, хто прыйшоў) гурт прыдумаў асобны канцэрт “Фоткі”. Такім чынам, “Дзецям” удалося хоць і візуальна, але ўсё ж пазнаёміцца са сваімі слухачамі, а менавіта з тымі, хто прыйшоў 27 верасня ў Rock-House Сafe. “Фота і відэаздымкі гарантаваныя”, — абяцалі афішы канцэрту. Гарантаванае гледачы атрымалі спаўна: побач са сцэнай была усталяваная фундаментальная праца, а менавіта — кардонная статуя ўсіх музыкаў гурта разам. У некаторых з іх, па традыцыі, адсутнічалі твары, замяніць якія сваімі маглі ўсё жадаючыя сфатаграфавацца.




Гледачы нас увесь час фатаграфуюць, — працягвае Аня, — А тут мы вырашылі сфатаграфаваць гледача. Жадаючы здзівіць нашага гледача і паказаць, наколькі мы шануем усіх, хто слухае нас, “Дзецідзяцей” сур'ёзна рыхтуюцца да кожнага выступу: мы прыдумляем нешта незвычайнае і прыемнае. Здаецца, атрымалася і гэтым разам: усе былі вельмі задаволеныя, фотаўспышкі ля стэнда з нашымі фатаграфіямі не згасалі ні на хвіліну, нават падчас канцэрту”.



Усе фота гледачоў, зробленыя падчас канцэрту, “праявяцца” на форуме афіцыйнага сайта гурта і будуць даступныя для бясконцага любавання не толькі музыкам, але і людзям усёй планеты, уключаючы, вядома ж, прыхільнікаў творчасці “Дзецідзяцей”.



























Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі