"Дзеці дзяцей" прэзентуюць новы альбом

Гурт "Дзеці дзяцей" падрыхтаваў вясновы падарунак сваім прыхільнікам. Зусім хутка адбудзецца прэзентацыя іх новага альбому . Аня Хітрык, лідэрка гурта, прыадкрыла заслону і падзялілася з Еўрарадыё некаторымі сакрэтыкамі: "Якая назва ў альбома-гэта сакрэт.Але недзе напачатку сакавіка мы запусцім рэкламу і назва стане вядомай. Назва вельмі асабістая, у гэтым нават ёсць маленькая падказка.Калі параўноўваць з колькасцю песень на іншых альбомах, песень на нашым новым альбоме будзе шмат, таксама сакрэт, колькі, але, спадзяюся, ніхто не пакрыўдзіцца.Наш альбом мы радасна прадстаўляем 3 красавіка(у месяц дурняў, такіх, як мы), як заўжды у 19.00 у ДК Дзяржынскага. Абяцаем прыдумаць нешта смешнае, каб павесяліць людзей".

Месяц таму ў КЗ "Мінск""дзеці" прадставілі адну з сваіх новых праграм "Казка і казка", аднак, "казачныя" песні ў новы дыск не ўвойдуць.

"Гэтыя песні складуць дзіцячую плыту з аналагічнай назвай. Мы нарэшце знайшлі добрых людзей, якія гатовыя дапамагчы нам з запісам. Вельмі хочацца зрабіць такі падарунак дзецям. Ну а дарослыя няхай у іх потым просяць дазвалення паслухаць нашу "казку"", смяецца Аня.

Ну, а ў самы бліжэйшы час гурт "Дзеці дзяцей" можна будзе назіраць на ўручэнні "карон" "Рок-каранацыі".

"Я не вельмі люблю конкурсы,-кажа Аня,-таму, шчыра кажучы, мы не абмяркоўваем гэтую тэму. Мы чакаем выступу на "Рок-каранацыі", таму што прыйдзе шмат людзей, якія нас не ведаюць. Ну а тое, што нас запрасілі-прыемна".

Нагадаем, што на "карону" ў намінацыі "Адкрыццё году" акрамя "дзяцей" прэтэндуюць гурты "Індра" і "М.L.A".

Фота: www.music.tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі