Дз. Платонаў чакае грошай ад БАТЭ, а Геваркян і брэсцкае "Дынама" дамовіліся

Камітэт па статусу і пераходах Беларускай федэрацыі футбола на сваім паседжанні разгледзеў некалькі заяваў футбалістаў і трэнераў.  Дзмітрый Платонаў скардзіўся на ФК "БАТЭ", які, на яго думку, не выканаў працоўны кантракт у справе правільнасці разліку і выплаты сярэдняга заробку за час працоўнага адпачынку. Аднак камітэт пакуль не прыняў ніякага рашэння і адклаў разгляд скаргі Дз. Платонава на наступнае паседжанне.

А вось спрэчка паміж брэсцкім "Дынама" і былым яго галоўным трэнерам Уладзімірам Геваркянам (яго звольнілі ў красавіку сёлета пасля няўдалага старту каманды ў чэмпіянаце Беларусі) закончылася міравым пагадненнем. Бакі заявілі сябрам камітэта, што ніякіх прэтэнзій не маюць.

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі