Дырэктыву №3 аб эканоміі перапісалі

Дырэктыву №3 аб эканоміі перапісалі

Дырэктыва №3 ад 14 чэрвеня 2007 года, якая называецца "Эканомія і ашчаднасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы", цяпер з'явілася ў новай рэдакцыі. Змены ўнесеныя указам №26, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 студзеня 2016 года.

Пры гэтым змянілася назва дырэктывы — "Аб прыярытэтных кірунках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы".

Як інфармуе прэс-служба кіраўніка Беларусі, у дакуменце прадугледжваюцца меры па павышэнні ролі і ўкладу навуковай супольнасці ў вырашэнне дзяржаўна значных задач, росце экспартнага патэнцыялу для забеспячэння знешняй збалансаванасці эканомікі і дыверсіфікацыі экспарту, кардынальным змяненні якасці кіравання прамысловым комплексам, забеспячэнні энергетычнай бяспекі і незалежнасці краіны.

Савету Міністраў павінен у трохмесячны тэрмін зацвердзіць план мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў дырэктывы.

Персанальная адказнасць за выкананне дакумента ўскладаецца на прэм'ер-міністра. Таксама за выкананне дырэктывы нясуць адказнасць кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі