Вы тут

Дырэктар мінскага "Тарпеда" пагражаў расправай футбольнаму суддзі

Андрэй Салангін. Фота: by.tribuna.com

Пагрозы галоўнаму суддзі прагучалі падчас матча 22-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Гэта здарылася падчас гульні паміж БАТЭ і мінскім "Дынама", піша pressball.by.

Сяргей Стэцурын у пасляматчавы пратакол запісаў, што дырэктар мінскага "Тарпеда" Андрэй Салангін у перапынку сустрэчы пагражаў галоўнаму суддзі фізічнай расправай.

Як паведамляла Еўрарадыё, гульня завяршылася перамогай барысаўскай каманды з лікам 3:0.

Відэа Беларускай федэрацыі футбола