Вы тут

Дырэктар газеты "Белорусы и рынок" "знайшоўся" ў СІЗА ў Жодзіне

Канстанцін Залатых

Дырэктар газеты "Белорусы и рынок" Канстанцін Залатых "знайшоўся" ў СІЗА ў Жодзіне. За шэсць дзён, якія прайшлі ад моманту яго затрымання, ён не бачыўся з адвакатам. У чым канкрэтна абвінавачваюць Залатых, пакуль невядома. Нагодай для затрымання стала крымінальная справа па артыкуле 130 КК Беларусі — за "распальванне варажнечы".

Пра затрыманне Канстанціна Залатых, бухгалтаркі газеты Юліі Кахно і галоўнага рэдактара Андрэя Александровіча стала вядома 18 траўня. У той жа дзень Кахно і Александровіча адпусцілі.

Дома ў Залатых, а таксама ў рэдакцыі прайшлі ператрусы. Цяпер рэдакцыя газеты апячатаная.

"Белорусы и рынок" — адно з апошніх незалежных выданняў у Беларусі, яно піша ў асноўным пра эканоміку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.