Двум беларускім тэатрам прапануюць грошы з Расіі

 Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Горкага / bstd.by
 Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Горкага / bstd.by

Два беларускія тэатры — Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Горкага і Гродзенскі абласны тэатр лялек — трапілі ў спіс "рускіх тэатраў за мяжой", якія сёлета атрымаюць фінансавую падтрымку з Расіі. Пра гэта піша ТАСС са спасылкай на намесніцу міністра культуры Расіі Алу Манілаву.

Пра вылучэнне грошай Манілава расказала на канферэнцыі "Расійскі тэатр за мяжой як Інстытут рускай культуры". Акрамя беларускіх тэатраў у спісе атрымальнікаў расійскіх субсідый — трупы з Арменіі, Казахстана, Грузіі, Кіргізіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, а таксама непрызнаных Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Кожны тэатр, паводле слоў Манілавай, атрымае па 10 мільёнаў расійскіх рублёў (крыху больш за 120 тысяч долараў ЗША): 5 мільёнаў — на закупку абсталявання, яшчэ 5 мільёнаў — на пастаноўкі.

Паведамляецца, што сродкі будуць вылучаныя аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыяй "Рускія сезоны". Пры гэтым у Тбіліскім дзяржаўным акадэмічным рускім драматычным тэатры ім. Грыбаедава ўжо заявілі, што не будуць прымаць гэтыя грошы. Пра гэта пішуць грузінскія рэсурсы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі