Два факультэты БДУ правялі "маўклівую акцыю"
![Два факультэты БДУ правялі "маўклівую акцыю"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/mauklivaja-2209-5.jpg.webp?itok=fF9tJ4_-)
Студэнты і выкладчыкі двух факультэтаў БДУ правялі маўклівую акцыю ў дворыку ўніверсітэта, паведамляе Telegram-канал "Адлічана".
Некалькі дзясяткаў студэнтаў і выкладчыкаў факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, а таксама мехмата выйшлі з плакатамі. Яны пратэстуюць супраць забароны спяваць у сценах універсітэта.
Таксама студэнцкая акцыя пратэсту адбылася каля БДТУ. Паведамляецца, што сілавікі затрымалі некаторых удзельнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.