Два чалавекі пацярпелі ў аварыі з рэйсавым аўтобусам пад Барысавам
![Аварыя ў Барысаўскім раёне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/dtz-2601-2.jpg.webp?itok=vGXSTxy3)
Аварыя ў Барысаўскім раёне / УУС Мінаблвыканкама
Зранку 26 студзеня на аўтадарозе "Барысаў — Беразіно — Бабруйск" каля вёскі Глівіна Барысаўскага раёна адбылася аўтаварыя.
Як паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама, сутыкнуліся рэйсавы аўтобус МАЗ, грузавік МАЗ і легкавы аўтамабіль "Аўдзі".
Пры аварыі два пасажыры аўтобуса атрымалі траўмы.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.
![Два чалавекі пацярпелі ў аварыі з рэйсавым аўтобусам пад Барысавам](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/dtz-2601-1.jpg.webp?itok=mSJhUyjK)
Аварыя ў Барысаўскім раёне / УУС Мінаблвыканкама
![Два чалавекі пацярпелі ў аварыі з рэйсавым аўтобусам пад Барысавам](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/dtz-2601-3.jpg.webp?itok=XN_b_Be5)
Аварыя ў Барысаўскім раёне / УУС Мінаблвыканкама
![Два чалавекі пацярпелі ў аварыі з рэйсавым аўтобусам пад Барысавам](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/dtz-2601-4.jpg.webp?itok=IPOf66H2)
Аварыя ў Барысаўскім раёне / УУС Мінаблвыканкама
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.