Duran Duran папрацуе з лаўрэатамі Brit Awards
Duran Duran разглядае магчымасць супрацоўніцтва з лаўрэатамі
брытанскай музычнай прэміі Brit Awards 2008: ды-джэем Маркам Ронсанам і
гуртом Arctic Monkeys. Праца над сумесным праектам Duran Duran і Ронсана можа пачацца гэтым летам. Цяпер музыкі абмяркоўваюць дэталі супрацоўніцтва.
А бубнач Arctic Monkeys Мэт Хелдэрс дапамог рабіць рэмікс песні Skin Divers з апошняга альбома Duran Duran "Red Carpet Massacre". Па некаторых звестках, Хелдэрс і лідэр Arctic Monkeys Алекс Тэрнэр прымуць удзел у запісе вакалу для рэміксу.
Марка Ронсана сёлета абвясцілі лепшым выканаўцам Brit Awards. Ён стаў першым неспяваючым пераможцам намінацыі ў гісторыі гэтага конкурсу.
Што датычыць Arctic Monkeys, то іх кружэлка "Favourite Worst Nightmare" была прызнаная на Brit Awards альбомам года. Billboard называе Ронсана і Arctic Monkeys "самымі гарачымі з новых імёнаў у брытанскай музыцы".
Фота: www.8notes.com