Duisburger Hafen AG закрыла прадстаўніцтва ў Мінску і сыходзіць з Беларусі. Нямецкая кампанія пазбаўляецца ад сваёй долі ў беларуска-кітайскім індустрыяльным парку "Вялікі камень" (0,59%) і закрытым акцыянерным таварыстве Eurasian Rail Gateway (38,9%).
Як піша sueddeutsche.de, кіраўніцтва Duisburger Hafen AG прынялі рашэнне на фоне вайны ва Украіне і падтрымкі ўладамі Беларусі расійскай агрэсіі супраць Украіны.