Дудзінскі: нас папрасілі пабыць на Акрэсціна пасля заканчэння тэрміну

Дудзінскі: нас папрасілі пабыць на Акрэсціна пасля заканчэння тэрміну

14 верасня на волю выйшлі былыя тэлевядоўцы Дзяніс Дудзінскі і Дзмітрый Кахно. Іх затрымалі ўвечары 2 верасня і пасля асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. У суботу пасля заканчэння гэтага тэрміну на волю яны не выйшлі. Дудзінскі ў каментары TUT.by кажа, што гэта адбылося "па ўзаемнай дамоўленасці". "Нас папрасілі пабыць некаторы час яшчэ на тэрыторыі гэтай установы", — дадаў ён.

Паводле слоў Дзяніса Дудзінскага, нейкія людзі, якіх ён не назваў, сказалі, што гэта патрэбна, каб яго і Кахно прысутнасць на пратэстнай акцыі ў нядзелю "не выклікала якога-небудзь рэзанансу".

Паўстала пытанне пра відэазвароты, якія былыя тэлевядоўцы запісалі за кратамі і ў якіх заклікалі людзей не ўдзельнічаць у "несанкцыянаваных акцыях".

"Каб зберагчы многіх людзей, а ў прыватнасці нашых родных, блізкіх і сяброў ад магчымага затрымання і заключэння пад варту", — кажа Дудзінскі пра матывы запісу відэазвароту. Відаць, гэта былі тыя ж неназваныя людзі, якія "прапанавалі" пабыць яшчэ больш за суткі за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі