Dub FX і “Чароўны трус” будуць 4 гадзіны разаграваць “Дынама” перад Prodigy

Арганізатары "UltraMusicFestival" аб’явілі поўную праграму ффестывалю, які адбудзецца 5 кастрычніка на мінскім стадыёне "Дынама". У межах 5-гадзіннага канцэрту, хэдлайнерам якога будуць The Prodigy, таксама выступяць прадстаўнікі самых розных кірункаў альтэрнатыўнай музыкі.

На сцэну выйдуць вядомыя не толькі ў Беларусі, але і за мяжой беларускія выканаўцы: 4 Kuba, Access Denied, The Playfellow, "Куклы" і Drum Ectasy.

Кампанію ім складуць расіяне The Amatol, якія ўжо некалькі разоў выступалі перад The Prodigy у Расіі і Прыбалтыцы, а таксама непараўнальны праект Dub FX з Вялікабрытаніі, які складаецца усяго з аднаго чалавека – вулічнага музыкі і бітбоксера Бенджаміна Стэнфарда.

Завершыць праграму выступ The Prodigy.

Адным з галоўных сюрпрызаў фэсту павінен стаць выступ юнага Юры Дземідовіча, аўтара і выканаўцы знакамітага "Чароўнага труса", які паставіў на вушы ўвесь постсавецкі інтэрнэт.

Падрабязная інфармацыя аб праграме фэсту, яго ўдзельніках (уключаючы спасылкі на аўдыё і відэа) на афіцыйным сайце UltraMusicFestival.

Фота: www.contactmusic.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі