ДТЗ у Барысаве: Выратавальнікі дэблакавалі кіроўцу з разбітай машыны

ДТЗ у Барысаве: Выратавальнікі дэблакавалі кіроўцу з разбітай машыны

Сур’ёзнае ДТЗ у Барысаве: аўтамабіль BMW разбіты ўшчэнт, а кіроўцу дэблакавалі выратавальнікі. Фотаздымкі з месца здарэння размясцілі сведкі інцыдэнту ў суполцы НЗ Беларусь.

Паводле інфармацыі сведкаў, аварыя адбылася каля 23.00 18 жніўня. Машыну вынесла на тратуар, дзе яна ўрэзалася ў слуп. На месца прыехалі супрацоўнікі МНС, якія патушылі ўзгаранне і дасталі з салона кіроўцу. Ці моцна ён пацярпеў, інфармацыі няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі