Дрэннае надвор'е памяшала Fall Out Boy паставіць сусветны рэкорд
Канцэрт амерыканскага эма-гурта Fall Out Boy у Антарктыдзе, прызначаны
на 25 сакавіка, не адбыўся з-за дрэннага надвор’я. Ладзячы шоў на Паўднёвым полюсе, музыкі мелі намер патрапіць у Кнігу
рэкордаў Гінэса як адзіны калектыў, які за 9 месяцаў выступіў з канцэртамі на
ўсіх сямі кантынентах Зямлі.
Летась Fall Out Boy наведалі з гастрольным турам Афрыку, Еўропу, Азію, Аўстралію і Паўночную Амерыку. Нядаўна музыкі выступілі ў Паўднёвай Амерыцы ў Чылі.
Беспрэцэдэнтны тур пакуль не атрымалася завяршыць з-за нялётнага надвор'я. 26 сакавіка рокеры распачнуць яшчэ адну спробу патрапіць у Антарктыду.
Канцэрт на Паўднёвым полюсе быў арганізаваны сумесна з Greenpeace. Акцыя таксама закліканая прыцягнуць увагу да праблемы глабальнага пацяплення.
Фота з афіцыйнага сайта гурта