DreamWorks Animation перанесла прэм'еру сваёй першай стэрэаскапічнай карціны

Кінастудыя DreamWorks Animation перанесла прэм’еру свайго першага цалкам стэрэаскапічнага мультфільму “Пачвары супраць Чужых”. Кіраўніцтва кінастудыі прыняло рашэнне выпусціць карціну ў пракат не 22 траўня 2009 года, як планавалася раней, а 15 траўня, бо існуе небяспека, што мультфільм не здолее скласці дастойную канкурэнцыю трохпамернаму фільму Джэймса Кэмэрона Аватар, які выходзіць у пракат 22 траўня 2009 года.

Раней кінакампанія DreamWorks афіцыйна абвясціла, што з 2009 года будзе выдаваць усе свае фільмы толькі ў стэрэаскапічным фармаце. Старшыня кампаніі Джэфры Катцэнберг прапанаваў еўрапейскім кінапракатчыкам з падвойнымі тэмпамі займацца пераабсталяваннем кінатэатраў, бо іначай яны проста не здолеюць дэманстраваць большасць амерыканскіх фільмаў.

Фота: lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі