Домрачава ўзяла "срэбра" ў індывідуальнай гонцы на 15 км

Беларуска Дар'я Домрачава заняла толькі другое месца ў індывідуальнай гонцы на 15 км на 8-м этапе Кубка свету па біятлоне. Ён праходзіць у нарвежскім Холменколене.

Домрачава на чатырох агнявых рубяжах зрабіла толькі адзін промах. А гэта — штрафная хвіліна. Галоўная саперніца беларускі фінка Кайса Мякярайнен промахаў не зрабіла (упершыню ў сваёй кар'еры ў індывідуальных гонках!). У выніку, Дар'я Домрачава адстала ад яе на 1 хвіліну 18 секунд. Трэцяй была чэшка Вераніка Віткава (таксама яна не мела промахаў), якая саступіла Дашы крыху больш за дзве секунды.

Адставанне Домрачавай ад Мякярайнен у агульным заліку Кубка свету вырасла з 27 да 33 ачкоў.

Надзея Скардзіна заняла 16-е месца (адзін промах), Анастасія Дубарэзава — 44-е (4 промахі), Ірына Крыўко — 58-е (яна пяць разоў не патрапіла ў мішэні). Надзея Пісарава не стартавала. Агулам у гонцы ўдзельнічалі 88 біятланістак.

Сёння ў 16.15 пачнецца мужчынская індывідуальная гонка на 20 км. У ёй паўдзельнічаюць чатыры беларусы: Юрый Лядаў (21-ы), Уладзімір Чапелін (36-ы), Дзмітрый Дзюжаў (51-ы) і Дзмітрый Абашаў (86-ы).

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі