Домрачава не будзе ўдзельнічаць у змяшанай эстафеце на чэмпіянаце свету
![Домрачава не будзе ўдзельнічаць у змяшанай эстафеце на чэмпіянаце свету](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000028_747695_big.jpg.webp?itok=VpKGIdIL)
Дар'я Домрачава не будзе ўдзельнічаць у змяшанай эстафеце на чэмпіянаце свету, які сёння стартуе ў аўстрыйскім Хохфільцане. Як адзначае "Биатлон online", паводле рашэння трэнерскага штабу зборнай Беларусі, у чацвер на трасу выйдуць Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Уладзімір Чапелін і Сяргей Бачарнікаў. Пачатак у 16.45 паводле беларускага часу.
Спрынтарская гонка ў жанчын адбудзецца ў пятніцу, 10 лютага. У ёй, як чакаецца, паўдзельнічае Домрачава. Славутая біятланістка толькі нядаўна вярнулася ў вялікі спорт пасля нараджэння дачкі і паступова набірае ранейшую форму.