Дом можа заваліцца, але жыць у ім можна

Дом не адпавядае санітарным і тэхнічным нормам, але прыдатны для пражывання. Такія адказы з гарвыканкама атрымліваюць жыхары даваенных баракаў з Оршы. Слова "барак" слоўнік тлумачыць як будынак лёгкай канструкцыі, часовае жыллё. У савецкі час баракаў будавалася мноства. У сучасным беларускім заканадаўстве няма нават панятку «барак», хаця людзям і даводзіцца ў іх жыць.

Жыхары трох такіх дамоў з Оршы і Барані запатрабавалі ў гарвыканкама абследавання стану іх жылля. Два з іх пабудаваныя ў 1928 г., дата пабудовы трэцяга невядомая.

Тэлевізія па ўсім свеце нядаўна паказала жудасныя кадры, як у Расіі такія хаты згарэлі за дзесяць хвілін разам з людзьмі. Што – з намі такога не будзе? Абнясе Бог? А калі не? Але кіраўніцтву гэтыя пытанні нецікавыя.

Пасля камісіі гарвыканкам вынес рашэнне: жыллё не адпавядае санітарна-тэхнічным нормам, але прыдатны для пражывання. Дык ці не варта прывесці дамы ў нармальны стан? – спыталі жыхары. І атрымалі адказ: “З улікам фізічнага зносу асобных канструкцыйных элементаў гэтага дома, абсталяванне яго інжынернымі сеткамі запатрабуе рэканструкцыі, што эканамічна немэтазгодна”. І далей раяць будаваць самім новае жыллё.

Жыхары збіраюцца падаваць у суд, бо не бачаць іншага шляху рашэння сваіх праблем.

РэгіёныBY


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі